Кітайскія ўладальнікі «Інтэра» прапанавалі трэнеру «Чэлсі» Антоніа Контэ заробак €15 млн за сезон. Міланскі клуб гатовы заключыць з італьянцам чатырохгадовы кантракт, піша rbc.ru.

«Інтэр» мае намер падпісаць кантракт з Контэ па заканчэнні гэтага сезона. Калі Контэ дасць згоду, ён атрымае на набыццё патрэбных яму футбалістаў €400 млн.

Кітайская кампанія Suning Commerce Group набыла «Інтэр» у Эрыка Тахіра і Масіма Мараці ў мінулым годзе. Першым трэнерам пры новых уладальнікаў стаў Франк дэ Бур, аднак галандзец быў звольнены праз тры месяцы пасля прызначэння.

Цяпер камандай кіруе Стэфана Піолі. Пры ім каманда выйграла дзевяць матчаў запар і паднялася на чацвёртае месца ў чэмпіянаце, аднак пакуль уладальнікі клуба не гатовыя прапанаваць яму новы кантракт на наступны сезон.

Антоніа Контэ ў дадзены момант кіруе «Чэлсі». Пад яго кіраўніцтвам каманда ідзе на першым месцы, апярэджваючы «Тотэнхэм» на дзевяць ачкоў за 14 тураў да канца чэмпіянату. Раней Контэ працаваў з «Бары», «Аталантай», «Сіенай», «Ювентусам» і зборнай Італіі. З «Ювентусам» ён тройчы стаў чэмпіёнам Італіі і двойчы выйграў Суперкубак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0