Школьная праграма будзе перапрацаваная да новага навучальнага года, заявіў у праграме «Контуры» тэлеканала АНТ намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, паведамляе БелТА.

«Праца над школьнай праграмай ідзе пастаянна. Пры размовах з выкладчыкамі, з настаўнікамі школ, з бацькамі ўсе прызнаюцца, што школьная праграма перагружаная і патрабуе дапрацоўкі.

Мною дадзена даручэнне Міністэрству адукацыі стварыць рабочыя групы з дасведчаных настаўнікаў, кіраўнікоў інстытутаў. Акумуляваць усе павінен Нацыянальны інстытут адукацыі. У рабочыя групы ўваходзяць і настаўнікі з рэгіёнаў, і з сельскіх школ. Да новага навучальнага года навучальная праграма будзе перапрацаваная», — сказаў Васіль Жарко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0