Дэлегацыя Паветрана-дэсантных войскаў (ПДВ) Расіі адправілася з афіцыйным візітам у Мінск, дзе з беларускімі калегамі абмяркуе двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва і ўзгодніць план сумесных мерапрыемстваў, паведамілі ria.ru у панядзелак у Мінабароны Расіі.

«У ходзе рабочай сустрэчы прадстаўнікі ПДВ Расіі і сіл спецыяльных аперацый узброеных сіл Беларусі абмяркуюць пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. На перамовах плануецца ўзгадніць тэрміны, парадак і ўмовы правядзення сумесных мерапрыемстваў у першым паўгоддзі 2017 года», — гаворыцца ў паведамленні.

Візіт будзе доўжыцца да 9 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0