21.07.2008 / 21:29

Ой цікавы ды дзівосны, беларусы, мы народ... 2

З пошты Рэдакцыі.

Ой цікавы ды дзівосны, беларусы, мы народ -

Быццам хто нас прымушае ўсё рабіць наадварот.

Не, каб душу й вуха песьціць родным словам гаманкім, -

Мы ў загану роднай мовы не гавóрым - гаварЫм.

Чалавек не знойдзе згоду нат з уласнай палавінай,

А мы яму далі права кіраваць усёй краінай.

Наша кволае сумленне запалохана маўчыць,

Голас продкаў у нашых сэрцах ўсё цішэй, слабей гучыць.

Божа мілы! Пашкадуй народ-небараку –

Сяння ён, што рабіць мае, робіць цераз с...у.

Алег Гаеўскі

0
Klin / Адказаць
21.07.2008 / 23:56
Графаман! Паспалiты люд такi, якi ёсьць. I што рабiць? Бясконца стагнаць?
0
Згодны / Адказаць
04.08.2008 / 23:44
Добры вершык, асабліва апошні сказ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру