Паважаныя чытачы, зьвяртаемся да вас з просьбай ахвяраваць сродкі на ўсталяваньне памятнай дошкі на былой амбасадзе БНР у Таліне.

Эстонія грала адметную ролю ў гісторыі стварэньня і існаваньня БНР. Тут, у Тартускім універсітэце, вучылася частка заснавальнікаў БНР, тут змагаўся за незалежнасьць Эстоніі першы беларускі генерал Булак-Булаховіч. Эстонія была у шэрагу краін, якія прызналі БНР. І зараз Эстонія робіць шмат для дэмакратызаціі нашай краіны. Таму ўсталяваньне памятнай дошкі у Таліне у год 90-годзьдзя незалежнасьці Эстоніі і абвяшчэньня БНР зьяўляецца ганаровай справай для усіх беларусаў.

Ствараецца грамадзкі камітэт з удзелам вядомых беларусаў сьвету для каардынацыі гэтай справы. Падрабязная інфармацыя будзе зьяўляцца на нашым сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?