06.02.2017 / 15:37

16 лютага — «Спеўны сход» з праграмай «Народны альбом», Вольскім і Анемпадыставым 1

Галерэя Tut.by. Мінск, пр. Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх (ст.м. Міхалова, БЦ Omega Tower). Пачатак 19.00.

16 лютага сотні чалавек праспяваюць разам песні з легендарнага «Народнага альбому». Усё пад акампанемент жывых інструментаў і з самімі стваральнікамі «Народнага альбому» Лявонам Вольскім і Міхалам Анемпадыставым!

Вядучы: Сяржук Доўгушаў. 

Пачатак: 19:00, 16-га лютага, Галерэя TUT.BY (праспект Дзяржынскага 57).

Уваход вольны.

«Народны альбом» — гэта не проста прадукт калектыўнай творчачасці, гэта нават не проста першы «беларускі мюзікл», напоўнены іроніяй і жартамі, гэта перадусім з’ява, якая пацягнула за сабой вялікія змены ў беларускай музычнай прасторы. 

24 лютага ў мінскім Prime Hall адбудзецца першы за 10 год паказ «Народнага альбому» ў Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
асвея / Адказаць
07.02.2017 / 08:48
БелСАТ RIP 2017 Польша, мы запомним.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру