06.02.2017 / 16:38

Як Раманчуку было сябе паводзіць, калі яго тролілі?  Прапаноўвайце! 120

Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі гэтым разам выглядала груба срэжысіраванай. У сцэнары быў і свой клоўн. Блазнам выставілі ультраліберальнага эканаміста Яраслава Раманчука.

Немагчыма сабе ўявіць, каб прэм’ер-міністар Швецыі ці прэзыдэнт Фінляндыі так паводзілі сябе на прэсавай канфэрэнцыі, адкрыта тролячы чалавека, які не мае магчымасці адказаць. 

Гэта не першы раз — пры канцы 90-х так перад тэлекамерамі ў масоўку саджалі Юрыя Хадыку. Пасля нейкі час з Кастусёвым так гуляліся. Выбіраюць аб'ект, выстаўляюць пасмешышчам і іх прэзентуюць як твар апазіцыі, яе бесславеснае і бездапаможнае ўвасабленне.

Адказаць жа няма як! Мікрафон жа табе не ўключаць.

Іншы эканаміст, Чалы, проста ўзяў і не прыйшоў. І аказаўся, тым самым, у выйгрышы. А Раманчук жа прыйшоў. У выніку сядзеў і лыбіўся. Так, Яраслаў?

Мне здаецца, што калі табе дэманструюць такую непавагу, калі цябе публічна троляць, то найлепшае, што мог зрабіць Раманчук — проста выйсці з залы. 

А што прапанавалі б вы?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Андрэй Дынько

3
ооооо / Адказаць
06.02.2017 / 16:43
А крычаць з месца нельга было?
9
Неабыякавы / Адказаць
06.02.2017 / 16:44
Дынько жесткий товарищ...
7
Вожык / Адказаць
06.02.2017 / 16:45
Згодны
Паказаць усе каментары/ 120 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру