Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі (ХДС) і Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС) вылучылі дзейнага канцлера ФРГ Ангелу Меркель у якасці адзінага кандыдата на выбары ў бундэстаг. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы.

Падобнае рашэнне было прынята сёння ў Мюнхене падчас сумеснага пасяджэння прэзідыумаў двух палітычных сіл.

Упершыню Ангела Меркель стала федэральным канцлерам у 2005 годзе, увайшоўшы ў гісторыю як першая жанчына на пасадзе канцлера Германіі.

Сацыял-дэмакратычная партыя ФРГ раней вылучыла кандыдатам у канцлеры краіны былога кіраўніка Еўрапарламента Марціна Шульца.

Выбары ў бундэстаг пройдуць у верасні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0