06.02.2017 / 18:55

Блізкім сваякам могуць даць права абмяжоўваць гульняманам доступ у казіно 1

Блізкім сваякам могуць даць права абмяжоўваць доступ гульняманам у казіно, ігральныя клубы, паведаміў падчас анлайн-брыфінгу на сайце soyuz.by намеснік старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Максім Місько.

Паводле яго слоў, такая норма прадугледжана праектам нарматыўнага акту, які разглядаецца ў парламенце. «З`явіцца магчымасць членам сям`і (бацькам, жонкам, дзецям) быць ініцыятарамі ў распачынанні спраў з просьбай абмежаваць фізічную асобу ад наведвання ігральных устаноў. Цяпер ёсць норма, згодна з якой сама фізічная асоба можа на сябе напісаць заяву і абмежаваць сабе допуск у ігральныя ўстановы. І выпадкаў такіх шмат. Новая норма кажа: калі яна гэтага не жадае, а гэта пагражае дабрабыту сям`і, то ў дадзеным выпадку ініцыятарамі распачынання справы могуць быць блізкія сваякі», — растлумачыў дэпутат.

«На наш погляд, гэта правільна. Чалавек жыве ў сям`і, і трэба разумець, што з-за яго залежнасці могуць пацярпець людзі, якія жывуць у сям`і. Асабліва дзеці, якія знаходзяцца пад яго апекай», — лічыць Місько.

Дэпутат паведаміў, што ў яго камісіі знаходзяцца на разглядзе 11 законапраектаў, сярод якіх папраўкі і змены ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, Грамадзянскі і Грамадзянска-працэсуальны кодэксы, закон аб адвакацкай дзейнасці, аб нарматыўна-прававых актах, КоАП, Кодэкс аб шлюбе і сям`і.

Сярод навін Кодэкса аб шлюбе і сям`і Місько назваў замацаванне права на зносіны з дзіцем не толькі бацькоў, бабуль і дзядуляў, але і прабабуль і прадзядуляў, родных братоў і сясцёр. «Як паказаў аналіз зваротаў грамадзян, гэтая норма аказалася не зусім ўрэгуляваная, і ўзнікалі сітуацыі, калі прабабулі і прадзядулі для зносін з праўнукамі вымушаныя былі звяртацца ў суды. Калі прымуць папраўкі, у гэтым не будзе неабходнасці», — растлумачыў парламентарый.

Ён таксама паведаміў, што плануецца ўнесці і прыняць норму, згодна з якой бацькі — інваліды I і II груп будуць вызваленыя ад абавязку кампенсаваць дзяржвыдаткі на ўтрыманне іх дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
МАКВІЛ / Адказаць
06.02.2017 / 20:51
У казіно йдзе гульняман - Праіграць :штаны,кафтан !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру