06.02.2017 / 21:42

У Эстоніі склалі спіс расійскіх СМІ, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы 12

Эстонскі інтэрнэт-праект Propastop апублікаваў спіс СМІ і парталаў, якія, на думку сяброў гэтага добраахвотніцкага руху, уяўляюць пагрозу бяспецы дзяржавы.

У гэтым пераліку аказаліся «Лайф», «Лента», RT, «Рэгнум», «Першы канал», «НТВ», «Спутнік» і іншыя — усяго 28 СМІ. Складальнікі падкрэслілі, што спіс далёка не поўны: у яго не ўключаныя яшчэ сотні інтэрнэт-старонак і блогаў, якія вядуць антыэстонскую прапаганду.

Складальнікі спісу заклікалі эстонскі бізнэс не заключаць з названымі ў ім рэсурсамі рэкламныя кантракты, каб грошы не ішлі на дзейнасць, якую не ўхваляюць улады краіны.

Адміністраваннем сайта Propastop займаюцца сябры ваенізаванага добраахвотнага апалчэння «Кайтселііт» («Саюз абароны»), якое ўваходзіць у структуру міністэрства абароны Эстоніі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

nn.by

3
Eugene Mayseythick / Адказаць
06.02.2017 / 22:07
Добрая справа. Беларусі б таксама ні пашкодзіла.
19
Вектор / Адказаць
06.02.2017 / 22:10
Лучше они написали,кто не угрожает.Чтоб меньше читать.
8
Siaroga / Адказаць
06.02.2017 / 22:13
Eugene Mayseythick, Такие запреты тлько для дятлов.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру