Літаратура1212

Суверэнная гульня з рэгістрамі: швейцарская пісьменніца пра апошні зборнік Разанава

Не адным Марціновічам жывіцца заходняе ўяўленне пра беларускамоўную літаратуру. «Neue Züricher Zeitung» («Новая Цюрыхская газета») прэзентавала чытачам Алеся Разанава. Літаратуразнаўца і пісьменніца Ільма Ракуза высока ацаніла адну з апошніх кніг паэта.

Творчасць Разанава асабліва цікавая ў нямецкамоўнай прасторы таму, што ён піша ў тым ліку і па-нямецку. Менавіта апошняму зборніку яго нямецкамоўных твораў — «Von nah und fern» (кніга выйшла ў Мінску ў 2016-м) — прысвечаны невялікі станоўчы водгук Ракузы.

«Хто ведае Алеся Разанава? Найбольш значны беларускамоўны паэт сучаснасці замкнёна жыве ў Мінску, не робіць шуму са сваёй асобы, і настойліва піша свае творы, якія між тым налічваюць ужо агулам тузін тамоў. Ягоная апошняя паэтычная праца становіць дыялог з творамі першадрукара Францыска Скарыны, які пяцьсот гадоў таму пераклаў Псалтыр на старабеларускую мову», — пачынае Ільма Ракуза свой артыкул.

Пасля гэтай агульнай прэзентацыі яна знаёміць чытача бліжэй з біяграфіяй Разанава, адбіраючы з яе найбольш істотныя моманты. Такімі становяцца ягоная вясковая сацыялізацыя (яна мае значэнне, бо адбылася ў «мове беларускай вёскі»), канфлікт з савецкай уладай у перыяд пасля Пражскай вясны (пратэст супраць русіфікацыі і выключэнне з БДУ). Яна звяртае ўвагу на жанравую разнастайнасць твораў беларускага паэта («паэты, алегарычныя празаічныя мініяцюры, афарыстычныя рэфлексіі і кароткія вершы накшталт хайку»).

Немінуча з’яўляецца ў біяграфіі паэта і беларускі прэзідэнт: «Дарма што ён [Разанаў] унікае палітычных зместаў, некаторыя алегарычныя тэксты з крытычным у дачыненні да рэжыму адценнем прынеслі паэту забарону друкавацца на некалькі гадоў». Завяршаецца гэта ўсё эміграцыяй: з 1999-га Разанаў перыядычна запрашаўся ў Германію, Аўстрыю і Швейцарыю, дзе выходзілі ягоныя пераклады, а з нейкага часу і ўласныя творы, напісаныя па-нямецку.

Нямецкая паэзія ў выкананні Разанава ўяўляецца пазітыўным вынікам неспрыяльных жыццёвых і палітычных акалічнасцяў. Ракуза надзвычай высока ацэньвае ягоныя паэтычныя спробы ў нямецкай мове, называючы іх «суверэннай гульнёй з рэгістрамі». Звыш за тое: «гэта наогул удаецца з цяжкасцю, разглядаць яго як ня-носьбіта мовы». Але найперш цікава, адзначае рэцэнзентка, што нават у замежнай мове Разанаў застаецца верным сабе.

Творчасць Разанава характарызуецца, на думку Ракузы, лаканічнасцю, сумешчанай з глыбокім сэнсам і гумарам. Асаблівую ролю пры гэтым выконвае ягоная схільнасць да «гукавога боку мовы». Гульня з сугуччамі і каранямі слоў, рыфмамі і намёкамі, аднак, не становіцца самамэтай — праз іх паэт імкнецца выявіць «сутнасць» прадмета гаворкі.

«Работа паэтычнага ўшчыльнення» мае на мэце, падсумоўвае аглядальніца, «выявіць істотнае, але без дыдактычнага ўказання». Гэта дасягаецца ў тым ліку дзякуючы прыхільнасць паэта да парадаксальных паваротаў і нечаканых эфектаў слоўнай гульні.

Ales Rasanau: Von nah und fern. Neue Wortdichte. Verlag Logvinau, Minsk 2016. 143 S.

* * *

Ільма Ракуза — доктар філасофіі. Нарадзілася ў 1946-м у Славаччыне ў славацка-венгерскай сям’і. Вывучала славістыку ў Цюрыху, Парыжы і Ленінградзе. Доўгі час працавала ва ўніверсітэце Цюрыха, цяпер — свабодная аўтарка. Піша для «Die Zeit» і «Neue Züricher Zeitung».

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць