Лідар кіруючай партыі Польшчы «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі лічыць, што культ Сцяпана Бандэры ва Украіне можа перашкодзіць еўраінтэграцыйным памкненням гэтай краіны. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю выданню «Do Rzeczy», паведамляе Польскае радыё.

РАР

«Мы не можам згадзіцца з тым, што ва Украіне ствараюць культ людзей, якія ўчынілі генацыд супраць палякаў. Хоць і цяжка было пераўзысці немцаў у жорсткасці, але яны іх пераўзышлі», — адзначыў Яраслаў Качыньскі.

«Карацей кажучы, гэта справа пэўнага выбару Украіны. Я выразна сказаў спадару прэзідэнту Парашэнку, што з Бандэрам яны ў Еўропу не ўвойдуць. Гэтае пытанне для мяне яснае, бо мы і так праявілі вялікую цярпліваць, але ўсяму ёсць мяжа», — дадаў кіраўнік партыі «Піс».

Раней Качыньскі заявіў аб тым, што будучыня польска-ўкраінскіх адносін «пад пытаннем» з-за трактоўкі ва Украіне ўласнай гісторыі, у прыватнасці ролі УПА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0