Супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і міліцыі увечары 21 ліпеня ўварваліся ў менскую штаб‑кватэру незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт, як толькі скончылася паседжаньне ўправы гэтай арганізацыі.

Пра гэта радыё Свабода паведаміла намесьніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка.

Некаторым актывістам удалося сысьці, а некалькі чалавек засталіся ў офісе. Супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Яны вынесьлі з офісу больш за паўтара дзясятка пакункаў зь літаратурай, улёткамі, носьбітамі інфармацыі, праверылі ўсе кампутары і забралі некаторыя сыстэмныя блёкі.

Па сканчэньні ператрусу супрацоўнікі КДБ запатрабавалі, каб Наста Палажанка і двое яе паплечнікаў паехалі зь імі.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0