Аляксандр Лукашэнка выказвае занепакоенасць у сувязі са зніжэннем аб'ёмаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве і ЕАЭС. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Кастрамской вобласці Расіі Сяргеем Сітнікавым, піша БелТА.

«У ранейшыя часы аб'ёмы нашага ўзаемнага гандлю (Беларусі з Кастрамской вобласцю) перавышалі $100 млн. Не з кожнай буйной краінай у нас такі тавараабарот. Але за апошнія два гады аб'ёмы тавараабароту значна скараціліся, што мяне вельмі хвалюе, — сказаў ён. — Паўстае пытанне, навошта мы стваралі адзіную эканамічную прастору не толькі ў нашай Саюзнай дзяржаве, але і ў ЕАЭС».

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што за мінулыя два гады аб'ём тавараабароту ў фармаце ЕАЭС значна знізіўся. «Вось стварылі інтэграцыю… Мяне гэта хвалюе. Я пра гэта кажу, а гэта выклікае нейкае неразуменне або адмяжоўванне ў Маскве і ў Мінску ў некаторых. Але пра гэта трэба казаць, і трэба гэтыя вузкія месцы знаходзіць і неяк склейваць нашы адносіны. Замест таго каб ліквідаваць негатыў, уводзіцца забарона на пастаўкі ялавічыны ў Расію. Як гэта разумець?» — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0