22.07.2008 / 12:19

БНФ прызвалі ў войска 7

Заўтра лідэр арганізацыі Алесь Каліта адпраўляецца на тэрміновую службу ў вайсковую часьць №30151. Алесь не адзіны актывіст «Моладзі БНФ», які трапіў на летні прызыў.

Заўтра лідэр арганізацыі Алесь Каліта адпраўляецца на тэрміновую службу ў вайсковую часьць №30151, што месьціцца ў горадзе Фаніпаль. На бліжэйшыя паўтара году Каліта будзе жаўнерам войскаў супрацьпаветранай абароны.

Каліта не адзіны актывіст «Моладзі БНФ», які трапіў на летні прызыў. На службу таксама адпраўляюцца Юры Дзяшук, ва ўнутраныя войскі ў Менску, Зьміцер Бяляеў — войскі сувязі ў Горадні, Фёдар Чаранкоў з Мазыру. Франака Вячорку і Антона Каліноўскага прызыўныя камісіі прызналі нягоднымі да армейскіх будняў.

Сам Алесь Каліта кажа: «Шкада, што не змагу быць гэты час тут, дапамагаць сваім таварышам у змаганьні. Разам з тым, я маю ідэі чым заняцца ў войску. Найперш хачу правесьці экспэртызу вайсковых статутаў адносна міжнародных дакумэнтаў, якія падпісвала Беларусь. Буду патрабаваць, каб загады аддавалі па‑беларуску».

Франак Вячорка выказаў ідэю стварэньня адмысловага сайту «Нашы ў войску», дзе зьмяшчаліся навіны з тых часьцей, дзе служаць прадстаўнікі дэмакратычнага руху.

Дарэчы, учора Алесь Каліта перадаў паўнамоцтвы старшыні «Моладзі БНФ» свайму намесьніку Ільлі Богдану. «Ільля прымае старшынства ня ў самыя лёгкія часы», — кажа А.Каліта.

Нагадаем, што Ільля Богдан адседзеў 10 сутак у сьледчым ізалятары па падазрэньні ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня. Хаця яго і вызвалілі, але хлопец па‑ранейшаму праходзіць па гэтай справе.

Чарговы зьезд «Моладзі БНФ» мусіць адбыцца 19 кастрычніка, дзе будзе абранае новае кіраўніцтва арганізацыі.

Зьміцер Панкавец


Алесь Каліта выконвае гімн «Магутны Божа» падчас зьезду «Моладзі БНФ»,
Лістапад 2007. Фота Юліі Дарашкевіч
0
і ваякі на грозных канях / Адказаць
22.07.2008 / 14:47
гэта добра, што колькасьць патрыётаў такая, што ў армію йдзе не адзін, а адразу некалькі!
0
даеш цэлы беларускамоўны батальён! / Адказаць
22.07.2008 / 16:09
хлопцы, займацесь фізухай і разам ў войска - тады толькі войска будзе беларускім! Прыходзьце агульна ўсёй пярвічкай ў ваенкаматы!!!
0
wint / Адказаць
22.07.2008 / 18:04
А лепей у АМОН. Каб зрабілі асобную беларускамоўную роту АМОНу імя Тадэвуша Касьцюшкі.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру