У Крамлі лічаць недапушчальнымі дзеянні арганізацыі «Хрысціянская дзяржава — Святая Русь», нападкам якой падвяргаецца рэжысёр фільма «Мацільда» Аляксей Учыцель.

ria.ru

ria.ru

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў недапушчальнымі дзеянні ананімных экстрэмістаў, нападкам якіх падвергнуўся рэжысёр фільма «Мацільда» Аляксей Учыцель.

Па словах прадстаўніка Крамля, рэжысёр падвяргаецца нападкам незарэгістраванай у Мінюсце арганізацыі, якая называе сябе «Хрысціянская дзяржава — Святая Русь».

«Гэта значыць, па сутнасці, гаворка ідзе пра пагрозы з боку ананімных экстрэмістаў, пра дзеянні якіх і казаў у сваім пасланні прэзідэнт. Вядома, падобныя дзеянні абсалютна недапушчальныя», — сказаў ён.

Пяскоў удакладніў, што ў такіх сітуацыях неабходная «ўзаемная адказнасць»: дзеячы культуры павінны «выразна тлумачыць адсутнасць у сваіх намерах абразіць нечые пачуцці, а другі бок павінен пазбягаць якіх-небудзь спробаў аказваць ціск на культуру, на СМІ». Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы нагадаў, што ў пасланні да Федэральнага сходу Уладзімір Пуцін назваў непрымальнай рэакцыю, «якая выліваецца ў вандалізм і парушэнне законаў». «Прэзідэнт сказаў, што на такія праявы дзяржава будзе рэагаваць жорстка», - падкрэсліў Пяскоў.

Прэзідэнт таксама адзначаў, што ніхто не можа забараніць свабодна думаць і адкрыта выказваць сваю пазіцыю, дадаў прадстаўнік Крамля.

Раней 8 лютага стала вядома, што рэжысёр Аляксей Учыцель накіраваў два лісты на імя генеральнага пракурора Расіі Юрыя Чайкі са скаргамі на дэпутата Дзярждумы Наталлю Паклонскую і арганізацыю «Хрысціянская дзяржава — Святая Русь».

Ён папрасіў «абараніць калектыў фільма, работнікаў пракатных арганізацый ад далейшых пагроз, іншых супрацьпраўных дзеянняў асоб экстрэмісцкай скіраванасці», а таксама ад «публічных паклёпніцкіх выдумак Паклонскай».

Арганізацыя «Хрысціянская дзяржава — Святая Русь» у канцы студзеня накіравала кінатэатрам лісты з заклікам не дапусціць паказу фільма Учыцеля. У ім актывісты заяўлялі, што банеры, афішы і рэкламныя ўлёткі з інфармацыяй пра пракат фільма «будуць разгледжаны як ваша жаданне зняважыць святых праваслаўнай царквы і правакацыя да «рускага Майдану». Намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі Наталля Паклонская двойчы звярталася ў Генпракуратуру з просьбай праверыць фільм Учыцеля. 30 студзеня яна папрасіла праверыць сцэнар і фінансаванне «Мацільды».

Выхад карціны Аляксея Учыцеля «Мацільда» на экраны запланаваны ў кастрычніку 2017 года. У аснову сюжэту лёг раман пра Мікалая ІІ, які яшчэ не ўступіў на пасад, з артысткай балета Мацільдай Кшэсінскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?