Міністр інфармацыі Лілія Ананіч, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў і намеснік міністра інфармацыі Алесь Карлюкевіч друкуюць старонкі з Бібліі Францыска Скарыны на копіі друкарскага станка 16 ст.
Такія старонкі можна выдрукаваць на станку, які стварыў гісторык Уладзімір Ліхадзедаў.
Сімвалічную стужку на адкрыцці кірмаша перарэзалі пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб, Максім Рыжанкоў і Лілія Ананіч.
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
Міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Рэканструкцыя друкарскага станка 16 стагоддзя. Праект прымеркаваны да 500-годдзя кнігадрукавання ў Беларусі.
Густоўны стэнд Германіі аформлены таксама і па-беларуску.
Дзеці гуляюць на тэлефоне на адным са стэндаў беларускіх выдавецтваў.
Кнігі Святланы Алексіевіч прадстаўляе на кірмашы выдавецтва «Время».
Густоўны стэнд ганаровага госця кірмашу — Вялікабрытаніі.
Стэнд Польшчы і Польскага інстытута.