Першы ў свеце атамны авіяносец USS Enterprise (CVN-65) быў на днях афіцыйна выведзены са складу амерыканскага ваеннага флоту пасля 55-гадовай службы, паведаміў сайт navy.mil.

Падчас цырымоніі перад апранутай у парадную форму камандай і спецыяльна запрошанымі гасцямі быў урачыста спушчаны вымпел карабля.

warbirdsnews.com

warbirdsnews.com

Enterprise стаў караблём, які адкрыў новую эпоху ў ваенным будаванні караблёў. Ён быў пабудаваны ў 1958-1961 гадах і, маючы 93 000 тон водазмяшчэння, стаў самым буйным баявым караблём таго часу.

Авіяносец 25 разоў накіроўваўся на службу ў розныя часткі свету, а першым баявым заданнем яго стала супрацьстаянне з савецкім флотам вакол Кубы падчас Атамнага крызісу 1962 года, які паставіў свет на мяжу знішчэння. Потым былі вайна ў В'етнаме, Лаосе, бамбардзіроўкі Ірана, Лівіі, Ірака, Афганістана.

Карабель нёс ад 60 да 90 самалётаў. Каманда гіганта складалася з 3000 маракоў і афіцэраў флота і 1800 службоўцаў ваенна-марской авіацыі.

На борце карабля здымаліся звышпапулярны фільм пра лётчыкаў Top Gun («Найлепшы стралок») з Томам Крузам, пасля якога актор стаў сапраўднай зоркай, і серыял Star Trek. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?