Ад пятніцы ў некаторых мінскіх рэстаранах і кавярнях можна будзе пакаштаваць новы гатунак піва Trump Pale Ale. Яго выпусціла браварня «Талер», якая месціцца пры рэстаране People's на вуліцы Кальварыйская,1.

Адметнасць гатунку ў тым, што півавары прысвяцілі яго новаму прэзідэнту ЗША Дональду Трампу. Піва выканана ў стылі «амерыканскі бледны эль». Гэтаму стылю характэрны прыемны водар і выразная хмелевая гарчынка. Піва будзе ўтрымліваць 5,8% алкаголю.

Міні-браварня «Талер» была заснаваная ў 2011 годзе. Названая ў гонар срэбнай манеты, якая была ва ўжытку на тэрыторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. На эмблеме піваварні сярэднявечныя вершнікі з мячамі.

Першапачаткова «Талер» быў арыентаваны на больш традыцыйныя піўныя гатункі, аднак летась перафарматаваўся на стылі, характэрныя для крафатавай вытворчасці — індыйскі бледны эль, стауты, гарбузовы эль і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?