8 лютага Агульны сход сузаснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) пацвердзіў кандыдатуру Евы Срэйбер па ўваходжанні ў склад Кіраўнічай рады ЕГУ. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўніверсітэта. 

Пасля прызначэння новага склада Кіраўнічай рады ЕГУ ў снежні 2016 года кандыдатура яшчэ аднаго чальца рады мусіла быць вылучана шведскім урадам. Такім кандыдатам стала выбітны шведскі прафесіянал у банкаўскай галіне і былы віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестіцыйнага банка сп-ня Ева Срэйбер.

Фота: ЕІБ.

Фота: ЕІБ.

Па словах прэзідэнта фонда «Еўразія» і старшыні Агульнага сходу сузаснавальнікаў ЕГУ Хортана Бібі-Сэнтэра, «прафесійны досвед і кантакты спадарыні Срэйбер у галіне фінансавага кіравання стануць надзвычай каштоўнымі для далейшага ўдасканалення стратэгічнага кіравання ўніверсітэтам». 

Ева Срэйбер распачала кар’еру ў Рыксбанку Швецыі, дзе займала пасаду першай намесніцы кіраўніка Цэнтральнага банка. Яна таксама працавала ў якасці намесніцы генеральнага дырэктара банка Swedbank і была выканаўчым дырэктарам Міжнароднага валютнага фонда ў рэгіёне паўночных і балтыйскіх краін. У 2007—2011 гадах сп-ня Срэйбер з’яўлялася віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестіцыйнага банка і адказвала за фінансавыя аперацыі ў краінах Скандынавіі і Балтыі, Расіі, краінах Усходняга партнёрства і Еўрапейскай прасторы вольнага гандлю. Апошнім часам сп-ня Срэйбер была чальцом Рады дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?