09.02.2017 / 16:32

Жарко даручыў стварыць у Беларусі адзіную сістэму кінапракату 4

Пра гэта намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко заявіў на калегіі Міністэрства культуры Беларусі ў Бабруйску, паведамляе БЕЛТА.

«Цяпер у 16 раёнах ёсць юрыдычныя асобы — унітарныя прадпрыемствы кінавідэапракату, у якіх працуюць па 5-6 чалавек, і толькі ў чатырох раёнах такія прадпрыемствы ўваходзяць у склад клубных арганізацый», — канстатаваў віцэ-прэм'ер.

Ён прывёў у прыклад досвед Мінска і Мінскай вобласці, дзе працуюць дзве сфармаваныя кінапракатныя арганізацыі, і рэкамендаваў выкарыстоўваць яго іншым прадпрыемствам.

Васіль Жарко таксама закрануў пытанне рэканструкцыі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

«Гэты аб'ект павінен стаць для ўсіх адказных за яго асоб аб'ектам нумар адзін, а рэканструкцыю неабходна завяршыць ва ўстаноўлены тэрмін — да 7 лістапада», — падкрэсліў ён.

Віцэ-прэм'ер раскрытыкаваў падыходы ў арганізацыі рэканструкцыі, калі ў першую чаргу будавалася аўтабаза, а потым вытворчыя корпусы.

«Цяпер неабходна ліквідаваць усе недахопы, і потым займацца творчасцю, каб ствараць брэнд краіны — беларускае кіно», — падсумаваў ён.

nn.by

0
1 / Адказаць
09.02.2017 / 16:51
У нашым бардэльчыку ўжо нават не ложкі перастаўляюць, а сафіты вакол іх...
0
Badcat / Адказаць
09.02.2017 / 18:09
Какая прелесть! Медицину уже "организовал" и "поднял" на должную высоту, теперь за кино взялся! Один только вопрос - это самая главная проблема для Беларуси?! Или может отставной врач не на своем месте?
0
Баця / Адказаць
09.02.2017 / 18:58
Пипец! Кина не будет-Вася жжжёттттт А в помощ яму Ленинца з Минобру!!!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру