Адзін з гандляроў Мінскага кніжнага кірмашу з Расіі адмыслова да мерапрыемства выпусціў невялікія наклады магнітаў і каляндарыкаў з выявамі прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

На іх напісана: «Брат за брата», «Адна каманда», «Мы разам», «Разам навек».

«Добра куплялі мінулым разам, дык сёлета пашырыў лінейку», — сказаў нам гандляр. Кажа, што бяруць і цяпер. Праўда, з Адміністрацыі прэзідэнта замоваў не рабілі.

Магніцікі на лядоўню каштуюць рубель, а вось за каляндарык давядзецца выкласці рубель сорак капеек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?