10.02.2017 / 11:40

Нацыянальную музычную прэмію выйграў J:морс 4

Фота: БелТА

Пераможцам музычнай прэміі «Ліра-2016» стаў гурт «J:морс». Узнагароджанне пераможцаў V Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі «Ліра» адбылася ў Мінску ўчора, 9 лютага, перадае БелТА.

Журы конкурсу, якое ўзначаліў народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, у намінацыі «Найлепшы калектыў выканаўцаў» аддало перавагу гурту «J:морс». Беларускамоўная песня гэтага ж гурту «Блізка» была прызнаная найлепшай песняй года.

Дарэчы, у намінацыі «Найлепшая песня на беларускай мове» пераможцам стаў зусім іншы твор — «Гісторыя майго жыцця» групы NAVIBAND. Менавіта гэтая песня дапамагла музыкам выйграць нацыянальны адбор на сёлетняе «Еўрабачанне».

Спевакі Саша Нема і Іна Афанасьева названыя найлепшымі выканаўцамі Беларусі 2016 года ў мужчынскай і жаночай намінацыі адпаведна. А Дзмітрый Калдун стаў пераможцам намінацыі «Нашы за мяжой».

Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Ліра» будзе паказаная на тэлеканале АНТ 12 лютага.

2
Госць / Адказаць
10.02.2017 / 14:29
Малайцы «J:морс», добрая музыка.
2
ян / Адказаць
10.02.2017 / 21:08
Не знаю как кто но я б 1 место отдал бы Тихановичу (посмертно) . Как к нему не относились, все-таки он наш исполнитель.
2
Выліваха / Адказаць
10.02.2017 / 22:41
Калі сапраўдныя гурты (NRM, Крама, Нейро Дюбель...) падтрымлівалі нязгоды народа на акцыях з тым, што маем болей за 20 год...-Пугач у інтэрвью казаў, а мы па-за палітыкай, мы займаемся мастацтвам. Не ведаю, дзе там мастацтва, алеж на хітрую каньюктуру падобна дакладна... Не разумею... Ні вакала няма ў чалавека, музыка шэранькая і нават па-беларуску...- усё роўна каньюктура.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру