Святар нібыта незаконна прыпаркаваў аўто на скрыжаванні.

Вячаслаў Барок

Вячаслаў Барок

Пасля Барок тлумачыў, што ў дзень свята рух у Будславе перакрываецца, праехаць на спецыяльна адведзеную стаянку могуць толькі святары і прадстаўнікі ўладаў. Але супрацоўнікі ДАІ не прапусцілі святара да гэтай стаянкі і аштрафавалі яго на 42 рублі.

Вячаслаў Барок штраф не аплочваў і некалькі разоў аспрэчваў пратакол. Спачатку падчас адміністратыўнага працэсу святара прызналі вінаватым. Але пасля скаргі суд Фрунзенскага раёну Мінска ў кастрычніку 2016 года накіраваў на дапрацоўку ў ДАІ пратакол аб парушэнні і прыцягненні да адказнасці ксяндза.

І вось 9 лютага суд Фрунзенскага раёна Мінска ўсё ж вырашыў спыніць адміністратыўны працэс у дачыненні да святара.

«Там даішнікі ўжо самі пачалі блытацца ў версіях: спачатку яны сцвярджалі, што спынілі мяне, бо не зразумелі ці то я ксёндз, ці то не… Пасля яны казалі, што я ўжо сам спыніўся на тым перакрыжаванні… Ну і вось, нарэшце, суд зразумеў, што нічога я не парушаў», — распавёў «Нашай Ніве» Вячаслаў Барок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?