Падчас сустрэчы абмяркоўваўся рэгламент па маркетынгу і камунікацыях АБФФ, тэхнічны рэгламент, а таксама варыянты далейшага ўдасканалення трансляцый матчаў элітнага дывізіёна.
Савет клубаў вышэйшай лігі вырашыў стварыць новы тэлевізійны канал, з рэгістрацыяй новай юрыдычнай асобы ТАА «БК-Сетанта-Спорт» у якасці СМІ, з працоўнай назвай «БК-Сетанта». Мяркуецца, што канал будзе паказваць усе матчы вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі ў жывым эфіры і HD-якасці. Заснавальнікамі канала акрамя АБФФ будуць «Сетанта-Спорт» і кампанія «Спорт-ТиВи».
Запусціць канал плануюць да лета 2017 года.