10.02.2017 / 18:35

Наваградскі «Келіх Ядзвігі» выставілі ў Эрмітажы  33

«Упершыню для публічнага агляду прадстаўлена шкляніца з выразанымі фігурамі грыфона, льва і дрэва жыцця. Шкляніца магла прысутнічаць на каранацыі Міндоўга», — піша ў фэйсбуку гісторык Мікалай Нікалаеў.

Фота Мікалая Нікалаева.

Спадар Нікалаеў заўважае, што да сёння ў свеце захавалася 12 падобных рэчаў. Кажуць, калісьці ўсе яны належалі кананізаванай пасля смерці каралеве Ядзвізе і вада ў іх ператваралася ў віно. Адсюль і нямецкая назва серыі — Hedwigsglaser, «шкло Ядзвігі». Такога тыпу розныя келіхі і чары з’явіліся ў Еўропе ў часы імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Аттона II.

Фота Мікалая Нікалаева

«У Брытанскім музеі гэтыя шкляныя келіхі ставяць у шэраг першай сотні самых важных твораў матэрыяльнай культуры Еўропы, — піша гісторык. — Наш знайшла на Наваградскім замку экспедыцыя Фрыды Давыдаўны Гурэвіч і перадала для вывучэння ў Эрмітаж. Атрыбутацыю чары зрабіла Рыпсімэ Мікаэлаўна Джанпаладзян — маці цяперашняга дырэктара Эрмітажа Міхаіла Піатроўскага (памерла ў 2004 годзе)».

У экспазіцыі келіх паставілі ў асобную вітрыну.

«Сёння бачыў гэтую рэліквію ўпершыню. Ніколі не думаў, што яна такая вялікая…», — дадаў спадар Нікалаеў.

41
Стиклас / Адказаць
10.02.2017 / 18:42
Может следует передать в Литву?
1
Філімон / Адказаць
10.02.2017 / 18:44
Вось так уся наша спадчына - расцягнута іншымі, пакуль прарасійская улада шчэміць неабыякавых гісторыкаў і археолагаў.
6
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
10.02.2017 / 18:44
Што за Ядзвіга? Мо Ядвіга? А яшчэ лепш -- Хедвіг. Такое яе сапраўднае імя. І па-польску яна ані не ўмела і не разумела.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру