10.02.2017 / 19:40

Антыбеларускім аўтарам «Рэгнума» выстаўлена абвінавачанне 19

Як паведамілі «Нашай Ніве» у Следчым камітэце, затрыманыя па «справе беларусафобаў» аўтары «Рэгнума» больш не знаходзяцца ў статусе падазраваных — ім прад'яўлена абвінавачанне па трэцяй частцы 130 артыкула Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці). 

Па «справе беларусафобаў» праходзяць выкладчык БДУІР Юрый Паўлавец, школьны вартаўнік Дзмітрый Алімкін, рэдактар часопіса «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнка

Усе гэтыя людзі пісалі антыбеларускія артыкулы на сайт расійскага інфармацыйнага агенцтва «Рэгнум». 

У асобных матэрыялах Беларусь называлася «звар'яцелай недадзяржавай», а беларуская мова — прыкметай нізкага паходжання. Моцна крытыкаваліся таксама і беларускія ўлады.

Затрымлівалі «публіцыстаў» з удзелам байцоў АМАП. 

Аўтарам «Рэгнума» цяпер інкрымінуецца злачынства, здзейсненае групай асобаў.

АЯ

5
Inhvar / Адказаць
10.02.2017 / 19:46
Вiдаць свае хлопцы.
5
Аўген / Адказаць
10.02.2017 / 19:55
надыходзяць вучэнні. Хутка знімуць абвінавачванні і папросяць прабачэння. Даўно было вядома, што гэта цырк.
5
Вектор / Адказаць
10.02.2017 / 19:58
Спустят на тормозах.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру