10.02.2017 / 20:04

Віктар Малышчыц правядзе віртуальную экскурсію «Закаханыя сузор'і» 1

Мінскі планетарый, што месціцца ў парку Горкага, пачынае курс лекцый «Трыбуна навукоўца».

Па суботах прадстаўнікі розных прыродазнаўчых навук будуць расказваць пра цікавыя даследаванні, тэорыі і факты. Першая лекцыя адбудзецца ўжо ў гэтую суботу, 11 лютага. Правесці яе даручылі астраному і майстру начнога фота Віктару Малышчыцу.

«Калі вас цікавіць, што незвычайнага можна ўбачыць на беларускім небе, як падлавіць палярнае ззянне і серабрыстыя аблокі, калі вы хочаце ведаць, што такое задыякальнае святло, airglow і светлавыя слупы ды як не пераблытаць Венеру з НЛА — запрашаю на сваю лекцыю «Неба, якое здзіўляе»», — напісаў Віктар у фэйсбуку.

Ён дадаў, што з нагоды Дня закаханых для ўсіх, хто прыйдзе, бонус: віртуальная экскурсія «Закаханыя сузор'і» па штучным небе планетарыя.

nn.by

0
Несцерка / Адказаць
11.02.2017 / 14:10
Малышчыц -- цудоўны астраном. Прыемна бачыць людзей, настолькі закаханых у сваю справу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру