Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — 38-й гадавінай Ісламскай рэвалюцыі.
Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Беларуска-іранскі дыялог традыцыйна мае адкрыты дружалюбны характар. Мы здолелі дасягнуць значнага прагрэсу ў двухбаковых адносінах ва ўсіх галінах», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што нарошчванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыя ўзаемавыгадных сумесных праектаў цалкам адпавядаюць інтарэсам дзвюх краін і будуць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню сувязяў паміж народамі Беларусі і Ірана.