Гісторыя2121

«Чалавек, які выратаваў Кракаў»: Мая першая мова — беларуская

Пуцін і Бацян у 2007 г.

10 лютага споўнілася 100 гадоў Аляксею Бацяну, савецкаму разьведчыку, якога называюць выратавальнікам Кракава. Паводле савецкіх дасьледчыкаў і самога Бацяна, менавіта ён адыграў ключавую ролю ў выратаваньні ад зьнішчэньня старадаўняй сталіцы Польшчы.

Аляксей Бацян, па-сапраўднаму Аляксандар, беларус. Ён нарадзіўся ў вёсцы Чартовічы ў цяперашнім Валожынскім раёне. У 1939 годзе яго прызвалі ў Войска польскае. Ён удзельнічаў у баях пад Варшавай і нават зьбіў тры нямецкія «Юнкерсы». Пазьней 22-гадовы Бацян трапіў у савецкі палон, вярнуўся на Валожыншчыну і, пасьля непрацяглага настаўніцтва, быў завэрбаваны НКВД. Пасьля заканчэньня разьведвальнай школы ў Маскве ён трапіў у 4-е аддзяленьне НКВД, якое падпарадкоўвалася Паўлу Судаплатаву. Бацяна накіравалі арганізоўваць дывэрсійную дзейнасьць у Расеі, Беларусі, Украіне, Польшчы і Чэхаславачыне. Самым вядомым эпізодам яго дзейнасьці стала, нібыта, выратаваньне ад зьнішчэньня Кракава. Менавіта Бацян стаў прататыпам «маёра Віхра», аднайменнага раману Юліяна Сямёнава і трохсэрыйнага савецкагу фільму.

Расейскія гісторыкі сьцьвярджаюць, што ў студзені 1945 году ён кіраваў апэрацыяй па зьнішчэньні складу выбухоўкі ў Каралеўскім замку ў Новым Сончы, непадалёк ад Кракава. Менавіта ёю, як сьцьвярджае Бацян, пакідаючы Кракаў перад уваходам Чырвонай Арміі, немцы меліся падарваць горад. За гэта ў 2007 годзе Ўладзімер Пуцін прысвоіў яму званьне «Героя Расеі».

Радыё Свабода датэлефанавалася да Аляксея Бацяна. 100-гадовы ўраджэнец Валожыншчыны бадзёрым голасам не разгубіўся на вітаньне і віншаваньне зь юбілеем на беларускай мове. Зрэшты, беларускае паходжаньне Бацяна адразу выдае яго цьвёрдае ч, гучнае г і канцоўкі -аў замест -ов.

Бацян: Дзякуй Вам вялікі

Гурневіч: Аляксей Мікалаевіч, ці бываеце вы яшчэ ў Беларусі? Калі былі апошні раз?

Бацян: Я там бываю штогод. Я там нарадзіўся і вырас. Для мяне там усё сваё, роднае. І сёлета абавязкова прыеду.

Гурневіч: І як вам сёньняшняя Беларусь?

Бацян: Я праводжу час у асноўным у Менску. Там жыве мой пляменьнік. І я ў яго гасьцюю. І потым мы ўжо разам зь ім падарожнічаем. Ён ведае цікавыя і прыгожыя месцы і возіць мяне, паказвае. Я заўсёды ў захапленьні.

Гурневіч: А ці засталіся ў Чартовічах сваякі, ці сябры?

Бацян: Там, па вялікім рахунку, ужо амаль нікога няма. Ужо мінула столькі часу, як выехаў адтуль — больш за паўстагодзьдзя. Але мяне заўсёды цягне дадому. Там яшчэ стаіць наша хата. Ёсьць агарод. Пляменьнік зь Менску прыяжджае і апрацоўвае гэта ўсё.

Гурневіч: А беларускую мову памятаеце?

Бацян: А як жа. Мы па-беларуску дома размаўлялі. Школаў тады ня было беларускіх, толькі польскія. Мы ж 19 год былі ў складзе Польшчы. Але дома толькі па-беларуску. Але цяпер ужо цяжка было б гаварыць. Столькі год у Расеі пражыўшы.

Гурневіч: А ці вы сочыце за падзеямі ў Беларусі?

Бацян: Вядома. Я ў курсе справаў. Я чытаю, і гляджу, і сам прыяжджаю. Хаджу ў грыбы. Там жа і рыбалку можна арганізаваць, і паляваньне. Абавязкова прыеду і ў гэтым годзе.

Перайсьці да ўспамінаў бурлівай маладосьці мы так і не пасьпелі. Нашу размову перапыніў прыход гасьцей да юбіляра.

А спытацца было пра што. Рэч у тым, што польскія гісторыкі сумняваюцца ў праўдзівасьці гісторыі пра выратаваньне Бацяном Кракава. У 2009 годзе кракаўскі гісторык Мацей Коркуць у інтэрвію газэце Rzeczpospolita назваў сэнсацыйнае адкрыцьцё расейскіх гісторыкаў «творам прапаганды». Паводле яго, падрыў выбухоўкі ў Ночым Сончы ня мог мець дачыненьня да выртаваньня Кракава, паколькі падчас выбуху Чырвоная Армія ўжо займала Кракаў. Адпаведна ў немцаў ня было магчымасьці выкарыстаць выбухоўку па прызначэньні.

Тым ня менш значнасьці асобы Бацяна падчас вайны гісторыкі не аспрэчваюць. Яго лічылі адным з самых небясьпечных НКДВыстаў, які дзейнічаў на поўдні Польшчы. Польскае падпольле нават вынесла яму сьмяротны прысуд. Доўгі час лічылася, што польскія падпольшчыкі яго выканалі. Але пасьля вайны Бацян вярнуўся ў Маскву, працягваў працаваць у МГБ, КГБ і ўдзельнічаў у шэрагу апэрацый у эўрапейскіх краінах, інфармацыя пра якія дагэтуль засакрэчаная. З КГБ ён, паводле афіцыйных вэрсіі, разьвітаўся ў 1989 годзе.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць