Пра гэта пісьменнік, якога павінны дэпартаваць з Беларусі, сказаў у інтэрв'ю Радыё Свабода.

— Сітуацыя крыху абсурдная. Што да таго, што я неўязны ў Расію, — я туды і не збіраюся ехаць, пакуль не скончыцца ўкраінска-расійская вайна. Але тое, што гэта аўтаматычна адносіцца і да Беларусі, што я не магу ўехаць на тэрыторыю Беларусі, — для мяне гэта непрыемны сюрпрыз. Апроч таго, я быў у Мінску летась, і наколькі я зразумеў з размовы з прадстаўнікамі МУС, я ўжо тады быў у спісе, але мяне чамусьці пусцілі і забаронаў не было. І ўчора я прыляцеў у аэрапорт «Мінск», і таксама мяне ніхто не спыняў і ніхто нічога не сказаў. Таму для мяне гэта была поўная неспадзяванка.

— Што Вы будзеце рабіць далей?

— З таго, што мне патлумачылі ў міліцыі, сітуацыя даволі дзіўная. Для таго, каб зноў патрапіць на тэрыторыю Беларусі, мне трэба звяртацца ў расійскае дыпламатычнае прадстаўніцтва, каб мяне выкраслілі са спісу неўязных. Каб патрапіць у Беларусь, мне трэба пытацца дазволу ў расейцаў. Я ніякага дазволу ў расейцаў пытацца не буду, звяртацца ня буду. Таму, на вялікі жаль, прыехаць у Беларусь будзе немагчыма.

Глядзі таксама. Сяргей Жадан: Час ад часу ў расіян вылазіць іх «унутраны Джугашвілі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0