11.02.2017 / 16:11

Першы суд па справе дармаеда супраць дзяржавы пачынаецца ў Гомелі 36

Аляксандру 53 гады, ён мае 28 гадоў працоўнага стажу і дзве спецыяльнасці: інжынерную, а таксама «маркетынг і менеджмент на рынку тавараў і паслуг».

Аляксандр спадзяецца адшукаць у судзе праўду, фота kp.by

14 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля пачнецца першы ў гісторыі Беларусі працэс дармаеда супраць дзяржавы. Адстойваць свае правы будзе 53-гадовы Аляксандр Сямёнаў, а дапамагаць яму будзе прававы інспектар незалежнага прафсаюза РЭП Леанід Судаленка. Ужо больш за месяц ён аказвае юрыдычную дапамогу і дапамагае скласці скаргі тым, хто атрымаў «лісты шчасця» з падатковай.

— Напісаў ужо больш за 170 скаргаў у падатковыя інспекцыі. Адказы атрыманыя па ўсіх скаргах у раённыя падатковыя інспекцыі і амаль усе аднолькавыя: дэкрэт уступіў у сілу, гэта закон, таму плаціце. Многія пагадзіліся пайсці далей і пісаць скаргі ў абласныя падатковыя інспекцыі. Было складзена ўжо і дзве заявы ў суд.

У першым выпадку жанчына даведалася, што неабходна плаціць дзяржпошліну 23 рублі для падачы заявы ў суд, але ў яе няма грошай нават на хлеб. А ў другім выпадку скаргу падалі, першае пасяджэнне прызначанае на 14 лютага, — распавёў kp.by юрыст.

— Гэта грамадзянская справа, скарга на дзеянне службовых асоб дзяржаўных органаў, якія ўшчамляюць правы грамадзяніна. Гэта значыць, накіраваўшы паведамленне, падатковая інспекцыя зрабіла дзеянне, якое, на думку заяўніка, ушчамляе яго правы, таму ён просіць прызнаць гэта парушэннем ягоных правоў.

У судзе маюць намер даказаць, што праца з'яўляецца правам, а не абавязкам грамадзян:

— Мы будзем ставіць пытанне аб супярэчнасці дэкрэта прэзідэнта Канстытуцыі — у кожнага суддзі ёсць такое права. А другое — будзем дамагацца прызнання ўдзелу Сямёнава ў фінансаванні дзяржаўных расходаў і непрымянення да яго дэкрэта. Я прымаю у дзень па 150 чалавек, якія прыходзяць з біржы працы і кажуць, што на ўліку стаіць 400 чалавек, а вакансіі ўсяго дзве — ўпакоўшчык макулатуры з заробкам 230 рублёў і рознарабочым у морг без указання заробку.

Аляксандру Сямёнаву 53 гады, ён мае 28 гадоў працоўнага стажу і дзве спецыяльнасці: інжынерную, а таксама «маркетынг і менеджмент на рынку тавараў і паслуг». 12 гадоў прапрацаваў у «Гомельхлебпраме», у «Аблгандальсаюзе», потым у Расіі, а з 2013 года - афіцыйна беспрацоўны.

- Уладкавацца недзе было нерэальна. Адсылаў рэзюмэ, але бралі маладзейшых. У мяне ёсць участак зямлі, таму працую на зямлі і за гэта ўдаецца выжываць. У сям'і працуюць жонка і дачка. Калі прыйшоў ліст з падатковай, вырашыў абараняцца, бо гэта несправядліва — патрабаваць з мяне падатак. Я працаваць хачу, але працы няма.

Чаму павінны жонка і дачка скідацца на падатак? Я звяртаўся ў гарвыканкам, патлумачыў, што ў мяне цяжкае становішча, але па тэлефоне мне сказалі сабраць даведкі, адзначыўшы, што, хутчэй за ўсё, ад падатку мяне ўсё роўна не вызваляць.

Аляксандр кажа, што хоча паспрабаваць змагацца, таму ідзе ў суд:

- Як казалі ў маім любімым фільме, сіла - у праўдзе. Я спадзяюся знайсці праўду. Паспрабую даказаць, што дэкрэт супярэчыць Канстытуцыі, і што я працую на зямлі, вырошчваю бульбу і ўдзельнічаю ў фінансаванні дзяржрасходаў у тым, што плачу падатак на аўто, бо езджу на дачу на сваёй старэнькай машыне, аплачваю мабільную сувязь, хаджу ў магазіны, плачу падатак на зямлю.

3
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
11.02.2017 / 16:48
Спадзяюся, што ў вас Аляксандр, ўсё атрымаецца.
4
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
11.02.2017 / 16:51
Трэ было чакаць першага суду з боку дзяржавы над дармаедам(а яго магло б ніколі і ня быць, мо забаяліся б), а ня бегчы і даказваць штосьці акупантам. Цяпер жа дзяржава аўтаматычна трапіла ў звыклае становішча : мы выставілі абвінавачваньне, а вы, халопы, давайця бухайцеся ў калені і спрабуйце што-небудзь даказаць.
3
С.П. / Адказаць
11.02.2017 / 17:21
Высокий суд, режим рухнет, ваши дети будут жить на этой земле, признай декрет противоречащим Конституции вопреки страху.
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру