11.02.2017 / 16:25

Заява беларускіх грамадскіх арганізацый з прычыны дэпартацыі Сяргея Жадана 11

Шэраг беларускіх грамадскіх арганізацый выступіў з заявай з прычыны дэпартацыі ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана, паведамляе сайт недзяржаўнага Саюза беларускіх пісьменнікаў

У ноч з 10 на 11 лютага 2017 года праваахоўнымі органамі Беларусі ў нумары мінскага гатэлю «Юбілейны» быў затрыманы вядомы ўкраінскі пісьменнік Сяргій Жадан, які прыехаў узяць удзел у VI Міжнародным паэтычным фестывалі памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце».

З фармулёўкай «за причастность к террористической деятельности» Сяргій Жадан быў змешчаны ў міліцэйскі пастарунак, дзе правёў рэшту ночы. Выніковым рашэннем міліцыі сталася забарона пісьменніку на ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на нявызначаны тэрмін і патрабаванне пакінуць межы краіны цягам 72 гадзін.

Падставай для затрымання і дэпартацыі Сяргія Жадана было названае пагадненне паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй, паводле якога асобы, «непажаданыя» для ўезду ў РФ, аўтаматычна з'яўляюцца персонамі нон-грата і ў Беларусі.

Выказваем абурэнне з прычыны ганебнага затрымання паважанага госця і даўняга сябра Беларусі Сяргія Жадана. Перакананыя, што падобныя дзеянні ўладаў сведчаць пра несамастойнасць у прыняцці важных рашэнняў, якія не толькі не адпавядаюць інтарэсам незалежнай Беларусі, але і наносяць непапраўную шкоду іміджу нашай суверэннай дзяржавы, а таксама ставяць пад пытанне ролю Беларусі як нейтральнай пляцоўкі для перамоваў у расійска-ўкраінскім канфлікце.

Звяртаемся да кампетэнтных органаў дзяржаўнай улады з патрабаваннем скасаваць рашэнне аб дэпартацыі і забароне на ўезд Сяргію Жадану, выказаць яму афіцыйныя прабачэнні і зрабіць адпаведныя захады для прадухілення падобных інцыдэнтаў у будучым.

Саюз беларускіх пісьменнікаў
Беларускі ПЭН-Цэнтр
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Беларускі Калегіюм
«Лятучы Універсітэт»

2
Жэ / Адказаць
11.02.2017 / 16:43
Мазгоў няма ў нашай міліцыі
0
Зголіч / Адказаць
11.02.2017 / 16:57
Як Старэйшы Сябра Законны Беларускага саюзу кінематаграфістаў, прыняты яшчэ маім сёньняшнім сябрам д.н. Красінскім А.В., як сталы законьнік, які стала адбівае ўладу ў цяпэрашбнім "б""с""к" у карупцыянэраў антыбеларускіх ды антысусьветных тыпу яфрэмава-цьвяткова-васільлева на самой справе не абраных БСК -ПРАШУ ЗАЛІЧЫЦЬ І ПОДПІС МОЙ І БСК УПАМІНАЦЬ ТАКСАМА Ў ПАДПІСАНТАХ - КінематоГраф - Галоўны Інструмант Улады ў распаленай супраць нас вайне крамля - гэта Ідэялёгія!..
0
н.м. / Адказаць
11.02.2017 / 16:58
Жэ, думаю міліцыя тут - толькі нумар шаснаццаты, выканаўцы. якіх ні аб чым не пыталіся...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру