11.02.2017 / 17:10

Рух «За свабоду» патрабуе адмовіцца ад супольнага з Расіяй «чорнага спісу» на ўезд 8

Заява руху «За свабоду» з нагоды дэпартацыі з Беларусі паэта Сяргея Жадана.

Ганебнае затрыманне ў Мінску і забарона на ўезд у Беларусь таленавітаму ўкраінскаму паэту Сяргею Жадану чарговы раз красамоўна паказала абмежаванасць сапраўднага палітычнага суверэнітэту Беларусі ў рамках гэтак званых інтэграцыйных структураў з Расіяй, паведамляе прэс-служба руху.

Нягледзячы на ўсе гучныя заявы кіраўніка дзяржавы, беларускае кіраўніцтва ў чарговы раз даказала сваю палітычную несамастойнасць. Адна справа — на публіку зацята крытыкаваць кіраўнікоў асобных расійскіх ведамстваў, і зусім іншая — слепа насуперак нацыянальным інтарэсам выконваць пастановы іншага расійскага ведамства.

Сітуацыя, калі ўкраінскія грамадзяне, каб наведаць Беларусь, павінны пытацца дазволу ў Масквы — з’яўляецца пераканаўчым доказам таго, што ў рамках «інтэграцыйных» структураў Беларусь губляе не толькі палітычны суверэнітэт, але і імідж мірнай і гасціннай краіны. Беларусь становіцца закладнікам авантурнай імперскай палітыкі Масквы, яе супрацьстаяння з суседзямі і дэмакратычных светам.

Рух «За Свабоду» выказвае абурэнне забаронай на ўезд у Беларусь Сяргею Жадану. Мы заклікаем беларускія ўлады тэрмінова адмяніць гэтую забарону, а таксама прынесці прабачэнні вядомаму ўкраінскаму пісьменніку.

Мы патрабуем, каб Беларусь праводзіла цалкам самастойную візавую палітыку. Расійскі спіс неўязных не павінен мець ніякага дачынення да нашай краіны. Толькі беларуская дзяржава можа і павінна вырашаць, каго варта ўпускаць, а каго не ўпускаць на тэрыторыю Беларусі.

0
Хрушч / Адказаць
11.02.2017 / 17:54
Мальцы, давайте петиции клепать, хотя бы как высказывать недовольство, если выйти боимся. А то больше у нас не играют в демократию.
13
Pich / Адказаць
11.02.2017 / 19:12
Глупства !!!! Няма падстаў адмаўляцца ад Агульнага спiса. Калi нехта мае жаданне Ён мае права выключыць з гэтага спiса некатарых персон. Напрыклад гэтага паэта. Але ...
1
НАВАГАРОДАК / Адказаць
11.02.2017 / 20:28
Pich, Я НЕ ЗГОДЗЕН З ТАБОЮ. /памылкова нацiснуу,,лайк''.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру