11.02.2017 / 18:06

Расія настойвае на поўным пагашэнні Беларуссю даўгоў за газ 23

Віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч і яго калега з Беларусі Уладзімір Сямашка абмеркавалі 10 лютага ў Маскве газавае пытанне, перамовы працягваюцца, паведаміў журналістам кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак, піша ria.ru.

sputnik.by

На пытанне, ці абмяркоўвалі бакі 10 лютага газавае пытанне, Новак адказаў: «Так».

«Перамовы працягваюцца, працэс яшчэ ідзе. Разглядаюцца розныя разлікі, лічбы, варыянты. У цэлым разглядаецца сістэма ўзаемаадносінаў на доўгатэрміновую перспектыву. Пры безумоўным разуменні таго, што даўгі за мінулы год павінны быць пагашаны», - дадаў ён.

Паміж Расіяй і Беларуссю ў мінулым годзе разгарэўся нафтагазавы канфлікт, нагадвае Tut.by.

Ён пачаўся з таго, што ў сувязі з сусветным падзеннем цэнаў на энерганосьбіты Мінск назваў справядлівай цану на газ, які пастаўляецца ў Беларусь, у памеры 73 даляраў за 1 тыс. кубаметраў. Расія дагэтуль настойвала на выкананні дзеючага кантракту: цана Ямала плюс транзіт, захоўванне і рэалізацыя на мясцовым рынку. Цяпер цана на газ для Беларусі складае 132 даляры за 1000 кубаметраў.

З газавым пытаннем увязана і скарачэнне паставак нафты ў Беларусь. Віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч заявіў, што Расія з-за недаплаты за пастаўкі газу прыняла рашэнне аб скарачэнні паставак нафты ў Беларусь. Ён таксама заявіў, што ўрэгуляванне газавай спрэчкі паміж Расіяй і Беларуссю магчыма ў судовым парадку.

Па апошніх дадзеных, сума запазычанасці Мінска перад Масквой за пастаўкі расійскага газу складзе 550 мільёнаў даляраў.

5
Inhvar / Адказаць
11.02.2017 / 18:33
Дайце нафту,будзе вам праз год аплата за газ..прыкладна так тыя перамовы i iдуць..
5
Разговор платежом красен / Адказаць
11.02.2017 / 18:33
С той стороны разговор "по-большому" только начинается.
7
Паўліна / Адказаць
11.02.2017 / 18:50
Вось бачыце- тут Саюзнай Дзяржавы няма. А як Жадана дэпартаваць,дык на Саюзную Дзяржаву спасылаюцца
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру