У сувязі з затрыманнем беларускімі кампетэнтнымі органамі ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана ў Мінску ў МЗС Украіны быў выкліканы Пасол Беларусі ва Ігар Сокал, паведамляецца на сайце ўкраінскага замежнапалітычнага ведамства.

Кіраўніку беларускай дыпмісіі выказана глыбокая занепакоенасць сітуацыяй з затрыманнем і забаронай ўезду Сяргею Жадану, звернута ўвага на сістэмнасць такіх дзеянняў беларускіх праваахоўнікаў у дачыненні да грамадзян Украіны.

Прадстаўнік МЗС Украіны адзначыў, што тлумачэнні беларускага боку, атрыманыя на сёння, не задавальняюць украінскі бок.

У найбліжэйшы час будзе праведзеная тэлефонная размова кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Украіны і Беларусі.

З Беларусі дэпартуюць украінскага пісьменніка Сяргея Жадана, бо Расія лічыць яго датычным да тэрарызму

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?