11.02.2017 / 18:56

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Украіны абмеркавалі сітуацыю наконт дэпартацыі Жадана 3

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем наконт затрымання ў Мінску ўкраінскага паэта Сяргея Жадана. Пра гэта ён паведаміў на старонцы ў Twitter.

Змест размовы не раскрываецца.

Раней ва ўкраінскім МЗС заявілі, што тлумачэнні беларускага боку, атрыманыя на сёння, не задавальняюць Украіну.

МЗС Украіны ў сувязі з інцыдэнтам таксама выклікала пасла Беларусі ва Украіне Ігара Сокала. Яму выказалі глыбокую занепакоенасць сітуацыяй у сувязі з затрыманнем і забаронай ўезду Сяргею Жадану і звярнулі яго ўвагу на сістэмнасць такіх дзеянняў беларускіх праваахоўнікаў у дачыненні да грамадзян Украіны.

nn.by

0
Паляк / Адказаць
11.02.2017 / 19:07
Пачалося! Хутка дойдзе да Усенародна любiмага.
5
Ражэ Гарадзi / Адказаць
11.02.2017 / 20:25
Ну папаўся ён у спіс і ўсё тут... Кампутар вінаватай! Як ён у вогуле ў Беларусь папаў?
0
Епрст / Адказаць
12.02.2017 / 09:59
Як папаў? Што, ня ведаеш колькі пасейскіх засланцаў у нашых спецслужбах ёсць. Стукнулі у Расею, тыя увялі у свой спіс і адразу у нашыя кампутары накіравалась даведка. Рыгоравіч, ня спі у шапку, гэтыя засланцы і цябе сжаруць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру