11.02.2017 / 19:14

Віцэ-прэм'ер Калінін пра тарыфы ЖКГ: Калі даходы растуць, ёсць усе падставы павысіць 6

Кошт жыллёва-камунальных паслуг павінен адпавядаць даходам насельніцтва, заявіў 10 лютага намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін падчас выніковай калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.

«У нашай краіне кіраўнік дзяржавы праводзіць палітыку ўважлівага стаўлення да насельніцтва. І кошт камунальных паслуг павінен адпавядаць даходам. Калі даходы растуць, ёсць усе падставы павялічыць, у адваротным выпадку — не», - адзначыў Анатоль Калінін.

Ён нагадаў, што ў пачатку года планава тарыфы на ЖКП у сукупнасці павялічыліся на 11 рублёў. «Патрабаванне выкананае. Ніякіх узрушэнняў не будзе», — падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, асноўная задача на 2017 год — павысіць эфектыўнасць і панізіць выдаткі. «Рэзервы ў нас велізарныя. Вялікая работа праведзена ў 2016 годзе, у 2017-м трэба будзе яшчэ больш зрабіць для зніжэння выдаткаў», — адзначыў Анатоль Калінін.

Віцэ-прэм'ер канстатаваў, што ў бліжэйшы час запланавана нарада ў прэзідэнта, на якім будуць разглядацца вынікі працы ў сферы ЖКГ і досвед Мінска па рэфармаванні сістэмы. «Мы рыхтуемся сур'ёзна да нарады, павінны паказаць новыя рубяжы, на якія арыентаваны ўрад і Мінскі гарвыканкам. Ёсць шмат станоўчага, але ёсць і недахопы», - канстатаваў Анатоль Калінін.

0
алекс / Адказаць
11.02.2017 / 19:36
У мінулым годзе даходы выраслі? Ці можа вырастуць у гэтым? Ну калі толькі ў справаздачах Белстата))
0
ВХ / Адказаць
11.02.2017 / 19:58
Трэба ж грошы на новы каляндар збiраць
0
Павал / Адказаць
11.02.2017 / 20:46
Я не зразумеу,яны выраслi у сп.калiнiна цi ва усiх?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру