11.02.2017 / 19:23

Украіна прыбрала свой стэнд на Мінскай кніжнай выставе ў салідарнасць з Жаданом 13

Украінская дэлегацыя пакінула Мінскую кніжную выставу ў знак пратэсту супраць затрымання паэта Сяргея Жадана. Фотаздымак пустога нацыянальнага стэнду Украіны выклаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Павел Белавус.

«Сорам! Я ў Белэкспа зазірнуў, а там вось так зараз выглядае нацыянальны стэнд Украіны на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе. Украінская дэлегацыя такім пратэстам падтрымала свайго дэпартаванага з Беларусі паэта Сяргея Жадана», — напісаў Павел Белавус.

Сяргею Жадану, які цяпер знаходзіцца ў Мінску на паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце», забаранілі ўезд у Беларусь, бо ён персона нон-грата ў Расіі. Літаратар павінен пакінуць краіну цягам трох сутак.

P.S. Пасля пратэстаў рашэнне было адмененае.

6
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
11.02.2017 / 19:34
Божа, божа, якое пазорышча.
7
чытадрыта / Адказаць
11.02.2017 / 20:02
правільна зрабілі
24
Накшталт я / Адказаць
11.02.2017 / 20:22
А калі ў Украіне парушаючы ўсе міжнародныя правілы паветраных перавозак пагражалі збіць беларускі пасажырскі самалет - Беларусь такіх нот пратэсту не рабіла. Дзіцячы сад нейкі.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру