Грамадства100100

Беларусь адмяніла забарону на ўезд Сяргею Жадану

Беларусь анулявала ўкраінскаму пісьменніку Сяргею Жадану забарону на ўезд у краіну. Рашэнне было прынятае цягам некалькіх гадзін.

«Тое, што пытанне пазытыўна вырашылася, гэта добрае сведчанне, што супярэчанняў паміж намі няма. Вельмі разлічваю на тое, што гэта не тэндэнцыя, а выпадак» — пракаментаваў радыё «Свабода» Сяргей Жадан.

Пісьменнік распавёў, што з ім сустрэўся прадстаўнік МЗС Беларусі і забраў яго пашпарт. «Мне паабяцалі, што дакумент хутка вернуць — з адменай забароны на ўезд», — патлумачыў Жадан.

Пазнака «Анулявана» на штампе аб забароне

Нагадаем, Сяргей Жадан, які прыехаў на кніжную выставу ў Мінск і Стральцоўскі паэтычны фэст, быў уначы затрыманы сілавікамі ў сваім пакоі ў гатэлі. Прычына — знаходжанне ў расійскім «чорным спісе» з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці».

Жадан правёў ноч у камеры і атрымаў забарону на ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін.

Уранку беларускія творчыя саюзы запатрабавалі адмены дэпартацыі Сяргея Жадана.

Украіна заявіла пратэст, кіраўнікі МЗС Беларусі і Украіны абмеркавалі сітуацыю наконт дэпартацыі Жадана.

Жадан самы значны пісьменнік Украіны на сёння. Ён і празаік, і паэт, і музыка. Гэта найбольш перакладаны на замежныя мовы творца. 

Так сталася, што Жадан родам з Луганска і таму не маўчаў — у сваёй творчасці і інтэрв'ю — адносна таго, што там рабілася. Але ён чысты пісьменнік і ніколі не браў у рукі зброі.

Мінулы раз, улетку 2016 года, Жадан спакойна прыязджаў і чытаў свае вершы на менскіх пляцоўках.

Каментары100

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць