12.02.2017 / 13:08

Домрачава выйграла срэбра ў гонцы пераследу на ЧС па біятлоне 61

Беларуская спартсменка не дапусціла ніводнага промаху і стала другой у гонцы пераследу на чэмпіянаце свету ў Хохфільцэне, передае Спорт-Экспрэс.

Фота: Дзяніс Касцючэнка, Біятлон Онлайн

Немка Лаура Дальмаер стала пераможцай гонкі пераследу на чэмпіянаце свету ў Хохфільцэне. Другой стала Дар'я Домрачава з Беларусі. Адзначым, што беларуская спартсменка не дапусціла ніводнага промаху. Яна упершыню трапіла на подыум пасля нараджэння дзіцяці і вяртання ў спорт.

Чэшка Габрыэла Коўкалава — трэцяя. Чацвёртай стала расіянка Ірына Старых.

Жанчыны. Гонка пераследу 10 км:

  1. Дальмаер (Германія) — 28.02,3 (1 штрафны круг)
  2. Домрачава (Беларусь) — адставанне 11,6 (0)
  3. Коўкалава (Чэхія) — 16,6 (3)
  4. Старых (Расія) — 35,9 (0)
78
Яўген / Адказаць
12.02.2017 / 13:14
Гонар і павага!
66
Ом / Адказаць
12.02.2017 / 13:18
Старшего лейтенанта КГБ поздравлять не стану, не заслужила.
78
partyzan / Адказаць
12.02.2017 / 13:22
бардзо прыемна!
Паказаць усе каментары/ 61 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру