12.02.2017 / 14:33

На Гаваях перад тэнісным матчам ЗША—Германія прагучаў гімн Трэцяга рэйха 20

Перад пачаткам першай сустрэчы чвэрцьфінальнага матчу тэніснага Кубка Федэрацыі паміж зборнымі ЗША і Германіі, які праходзіць у амерыканскай Лахайне (на Гаваях), быў выкананы варыянт нямецкага гімна, які існаваў у часы Трэцяга рэйха.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Assoсiated Press.

Фото: twitter.com/usta

Гімн быў выкананы перад вочнай сустрэчай амерыканкі Элісан Рыске і немкі Андрэа Петкавіч.

«Гэта верх невуцтва. Ніколі ў жыцці я не адчувала такой праявы непавагі да сябе, не кажучы ўжо пра Кубак Федэрацыі, у якім я гуляю ўжо 13 гадоў. Гэта горшае, што калі-небудзь са мной здаралася», — заявіла Петкавіч.

Сустрэча завяршылася паразай нямецкай спартсменкі з лікам 6:7 (8:10), 2:6.

Пазней Асацыяцыя тэніса ЗША (USTA) у акаўнце ў Twitter прынесла прабачэнні.

Гімн Трэцяга рэйха быў забаронены ў 1945 годзе.

nn.by

13
Роллинг Онионз / Адказаць
12.02.2017 / 15:08
Если в том гимне не было антисемитского текста - это не проблема. Так можно дойти до того, что нельзя смотреть фильмы той эпохи, потому что тогда Гитлер жил...
1
Петрыковец / Адказаць
12.02.2017 / 15:14
Часам пошук у Гугл падводзiць )
5
Мікола))) / Адказаць
12.02.2017 / 15:30
Па-першае, "Песня немцаў" была створана ў 1841 годзе. Па-другое, чым America first розніцца ад Deutschland über alles ?
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру