12.02.2017 / 20:52

Трыумф сям'і Домрачавай-Б'ёрндалена на чэмпіянаце свету па біятлоне 8

Беларуска-нарвежская сям'я ў складзе Дар'і Домрачавай і Уле-Эйнара Б'ёрндалена заваявала сёння два медалі на чэмпіянаце свету па біятлоне, што праходзіць у аўстрыйскім Хохфілцэне.

TT

Як пісала «Наша Ніва», спачатку Дар'я заняла ў гонцы пераследу другое месца, а потым ужо Бьёрндален узяў бронзу ў той жа дысцыпліне.

TT

Дар'я 1 кастрычніка нарадзіла дачку, а афіцыйна вярнулася ў біятлон 7 студзеня. А ейнаму мужу — 43 гады. У нарвежскіх СМІ іх трыумф — галоўныя навіны дня, што адцяснілі часова галоўнага ньюсмэйкера апошніх тыдняў — Дональда Трампа.

Домрачава павіншавала мужа ў інстаграме.

Super-pappa! Great day! Great man!!!

Фото опубликовано Darya Domracheva (@dadofun)

Крыху раней Дар'ю павіншаваў муж на трох мовах.

nn.by

2
Ня мой афарызм / Адказаць
12.02.2017 / 21:15
Антось ды Тадора - што лапаць ды абора!
5
Мой афарызм / Адказаць
12.02.2017 / 21:18
Уле і Даша - што лыжка ды каша! )))
19
Леся / Адказаць
12.02.2017 / 21:34
"Ейнаму мужу" - яшчэ у нас у вёсцы кажуць бабкі "яговая жонка". Яе мужу, калі ўжо на літаратурнай беларускай!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру