Дурную славу набывае неахоўная стаянка ля вёскі Лошніцы. Цягам тыдня тут двойчы зьлівалі дызпаліва з аўтамабіляў замежнікаў.

14 ліпеня было скрадзена 80 літраў дызпаліва й 11 рамянёў агулам на больш як 900 тысяч рублёў у расейскага кіроўцы. І ўжо 20 ліпеня ў міліцыю зьвярнуўся кіроўца зь Віленшчыны. На стаянцы ля Лошніцы ўначы зь ягонага грузавіка «Вольва» невядомыя зламысьнікі скралі 800 літраў дызпаліва на суму 1 мільён 780 тысяч рублёў.

Усчатая крымінальная справа па артыкуле 205, частка 1 Крымінальга кодэксу «Крадзеж».

Паводле borisov-e.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0