13.02.2017 / 06:36

Дэвід Боўі пасмяротна атрымаў чатыры прэміі «Грэмі» 2

Брытанскі рок-спявак Дэвід Боўі пасмяротна ўганараваны чатырма музычнымі прэміямі «Грэмі» падчас 59-й ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод у Лос-Анджэлесе.

Апошні дыск Боўі «Blackstar» перамог у намінацыях за найлепшы альтэрнатыўны альбом і за найлепшы інжынірынг некласічнага альбома.

Акрамя таго, Боўі перамог у намінацыях «найлепшы рок-выканаўца» і «найлепшая рок-кампазіцыя».

Статуэтка за найлепшае афармленне альбома таксама дасталася дызайнеру Джонатану Барнбруку, які працаваў над вокладкай і буклетам «Blackstar».

Яшчэ адным трыумфатарам прэміі стала брытанская спявачка Адэль, якая атрымала статуэткі за найлепшы вакальны поп-альбом («25») і найлепшае сольнае поп-выкананне (песня «Hello»).

Амерыканская спявачка Беёнсэ стала ўладальніцай 21-й прэміі «Грэмі», на гэты раз у катэгорыі «найлепшае музычнае відэа» за кліп да песні «Formation».

0
Д.Н.Д. / Адказаць
13.02.2017 / 10:28
Bowie one love.
0
Вольга Цярэшчанка / Адказаць
13.02.2017 / 12:21
А пры жыцці Боўі дзе былі гэтыя размеркавальнікі прэмій.чаму ён раптам быў"пачуты" пасля смерці?І ХТО атрымае за яго прэмію? Каму выгодна, каб ён быў з прэміяй, але мёртвы? Не разумею,але адчуваю, што нейкі маральны аспект адсутнічае у гэтай гісторыі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру