23.02.2017 / 15:37

«Зважай! Крокам руш!»: у Мінску пройдзе металічна-патрыятычны «мужчынскі» фестываль 25

25 лютага а 17.30 у клубе RE:PUBLIC адбудзецца фестываль «Зважай! Крокам руш!» з удзелам беларускіх metal-гуртоў.

У фестывалі возьмуць удзел шэсць гуртоў метал-стылю з розных рэгіёнаў Беларусі: полацкі «Raven Throne», менскі «Znich», віцебскі «Vapor Hiemis», драгічынскі «Omut», гомельскі «Vietah», а таксама аршанскі «Шляхціч». Аматарам цяжкой музыкі спадабаецца.

Кошт квіткоў — ад 15 рублёў.

Квіткі можна набыць у любой касе KVITKI.BY або праз інтэрнэт.

Без камісіі — у рок-краме STUFF (пр. Незалежнасці 58, паверх 3, павільён 363). Або праз сэрвіс бясплатнай дастаўкі квіткоў «Бегунок» (+375-29 379-47-42).

Падрабязнасці тут.

Тэлефон для даведак: +375-29 141-94-97 (Алеся).

5
belariy / Адказаць
13.02.2017 / 12:06
я спадзяюся гэта не зьвязана з бальшавіцкім "праздніком" 23 лютага??
18
Крытычны погляд / Адказаць
13.02.2017 / 12:53
Зважай, крокам руш. Засумавалі па войску? "Строем" пахадзіць захацелася?
2
451 / Адказаць
13.02.2017 / 14:38
23 лютага створана БКА. А калi й захацелася шыхтом пахадзiць, то што? Не паложана?
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру