Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці праводзіць сустрэчу з галоўным рэдактарам газеты «Народная воля» Іосіфам Сярэдзічам, перадае БелТА.

Кіраўнік дзяржавы выказаў гатоўнасць абмеркаваць падчас сустрэчы ўсе актуальныя пытанні, у тым ліку праблемнага характару. Кіраўнік краіны разлічвае на аб'ектыўнае асвятленне вынікаў размовы.

Іосіф Сярэдзіч падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за магчымасць сустрэцца. «Той блок пытанняў, якія я папрашу абмеркаваць, будзе актуальным не столькі для мяне, колькі для беларусаў у цэлым. Менавіта перажыванне за тое, што мы на сённяшні дзень маем, што мы можам мець заўтра і паслязаўтра, прывяло да вас», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Іосіф Сярэдзіч: Пакуль Беларусь не палыхнула, трэба садзіцца за круглы стол

Галоўны рэдактар «Народнай волі» папрасіў кіраўніка дзяржавы пра асабістую сустрэчу падчас «Вялікай размовы з прэзідэнтам» 3 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0