Burhan Ozbilici, AP

Burhan Ozbilici, AP

Найбольш важнай фатаграфіяй, зробленай кімсьці з фотарэпарцёраў усяго свету ў 2016 г., журы конкурсу World Press Photo прызнала здымак турэцкага фатографа Бурхана Азбіліджы, на якім паказаны забойца пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава. У паведамленні аргкамітэта конкурсу адзначаецца таксама, што здымак Азбіліджы таксама прызнаны найлепшым у катэгорыі «Экстранныя навіны».

Член журы World Press Photo Мары Калверт патлумачыла, што прызнаць пераможцам фота, на якім забойца расійскага пасла Меўлют Мерт Алтынташ нешта выкрыквае, стоячы над целам ахвяры, было вельмі складана. Аднак, у рэшце рэшт, журы вырашыла, што менавіта гэтая фатаграфія ў поўнай меры адлюстроўвае нянавісць, якая ахапіла свет, піша rbc.ru

«Кожны раз, калі яна з'яўляецца на экране, табе хочацца адсунуцца, гэта выбуховы вобраз і мы сапраўды адчулі, што ён утрымлівае ў сабе тое, што можна назваць журналісцкай фатаграфіяй года», — патлумачыла Калверт.

Падобнае тлумачэнне выбару журы даў і іншы член журы World Press Photo Жоаа Сілва, па словах якога на здымку можна ўбачыць «твар нянавісці».

Пасол Расіі ў Турцыі Андрэй Карлаў быў забіты 19 снежня 2016 года на адкрыцці ў Анкары выставы «Расія вачыма турак». Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прысвоіў Карлаву званне Героя Расіі пасмяротна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0