13.02.2017 / 21:53

Непатапляемы. Непераварваемы! Абмяркоўвайце! 27

Піша Стась Карпаў.

І вось чытаю я. Алесь Кіркевіч: Лукашэнка — гэта Булак-Балаховіч сёння. Запаўзаю ўнутр, каб пацікавіцца, у каго ён разаўецца заўтра, але заўтра няма.

Унутры пра тое, што Лукашэнка не менш беларускі, чым Балаховіч. Ці, скажам, Балаховіч быў не больш беларускі, чым Лукашэнка. І калі на нас пойдуць рускія танкі, нам не будзе за каго ваяваць, акрамя як за гэтага самага Лукашэнку. І што мы можам яго, канешне, не любіць, але, па-сутнасці, ён такі ж рускамоўны папуліст, як і Балаховіч, якога мы чамусьці любім. «Незалежная Беларусь пераварыла б Балаховіча, як пераварвалі сваіх балаховічаў іншыя народы. Пераварыць і Лукашэнку, але толькі ў выпадку, калі застанецца незалежнай».

Дык вось з гэтай нагоды я маю што сказаць.

Па-першае, ёсць рэчы непераварваемыя. Скажам, унутры чалавека, бывае, жыве аскарыд. Гліст. Напэўна, можна сцвярджаць, што, калі на гэтага чалавека здзяйсняецца напад, ён бароніць свайго гліста, але малаімаверна, што трэба пісаць тэкст, які тлумачыць неабходнасць стаць пад штандар аскарыда. Паверце, аскарыда не трэба бараніць неяк асобна — ён нікуды не дзенецца.

Па-другое, у параўнанні Лукашэнкі з Балаховічам я бачу трыумф перамогі жадання «быць на баку моцнага» над здаровым сэнсам. То бок усе вось гэтыя прыцягнутыя за вушы параўнанні персаналіяў з'яўляюцца тады, калі трэба самому сабе растлумачыць, чаму ты больш не можаш выносіць сябе ў шэрагах прыгнечанай меншасці. Метафары ў такіх выпадках — самае тое, бо метафара патрабуе не асэнсавання, а эстэтычнага прыняцця. Веры. Быць меншасцю супраць большасці можна, калі быць — гэта стан. А вось калі працэс… Рана ці позна ты прыходзіш да высновы пачваркі з аднаго добрага фільма: «Калі ў цябе ёсць праблема — з’еш яе». Ты яе з’ядаеш, а пасля — бароніш і як бы «пераварваеш».

Калі ж параўноўваць Балаховіча і Лукашэнку па-за межамі паэзіі, то я хацеў бы звярнуць увагу на пэўнае адрозненне. Справа ў тым, што Балаховіч «пагаджаўся» ці «імкнуўся» стаць беларусам тады, калі гэтая Беларусь акрамя некалькіх соцень, ну, можа, тысяч рамантыкаў нікому нахер не была патрэбная. Не было ніякай Беларусі. Не было ніякіх беларускіх інстытутаў. Межаў, школ, нармальнага войска. Не было ніякага ўсімі прызнанага сцяга і герба. Сяляне, якія называлі сябе тутэйшымі і размаўлялі простай мовай, таксама чхаць хацелі на Беларусь. Сяляне так сябе паводзяць заўсёды. Гэта не наша своеасаблівая своеасаблівасць. Варвары праходзілі скрозь усю Рымскую імперыю невялікімі атрадамі, і іх ніхто не спыняў таму, што РЫМ быў важны эліце, а сялянам на яго было пляваць. Дык вось Балаховіч, які называў сябе «літвінам», на пытанне, ці не хоча ён быць «беларусам», адказаў, што яму трэба спачатку літаратурку пачытаць. І, пачытаўшы, пагадзіўся, што яго мова — беларуская. І што ён — беларус. Так ён і стаў беларусам.

Лукашэнка ж прыйшоў на пасаду прэзідэнта краіны, у якой быў сцяг, герб, школа, войска, міліцыя, мова, гісторыя, амбасады ў дзясятках краін, мяжа, валюта і дасракі іншых розных прыкмет дзяржавы. І вось гэты самы ціпа «Балаховіч» лез са скуры вон, каб не быць беларусам. Каб усё беларускае загнаць пад самы сраты і сцаты плінтус.

Ён хацеў, каб мы на кавалачку зямлі жэрлі тваражок і мясушка на святушка пад знакам якасці, стоячы на шляху натаўскіх танкаў.

Таму, рэзюміруючы, я хачу сказаць наступнае. Мне падабаецца паразважаць пра Беларусь, якая «пераварыць». Мне, як заўсёды, падабаецца тэма стрававання. Але мне не зусім падабаюцца высновы Алеся. Бо ёсць, як бы вам сказаць, рэчы пераварваемыя і непераварваемыя. Пераварваемае — карыснае. А каб не заводзілася непераварваемае — трэба рукі мыць.

20
Мікалай / Адказаць
13.02.2017 / 22:04
Стась Карпаў! Няўжо Вы не ўсвядомліваеце, што на самой справе Вы напісалі па змесце: "непатапляем(ае).непераварваем(ае)" лайно?!
17
алекс / Адказаць
13.02.2017 / 22:07
А ні чорта не зразумеў. Мабыць таму што даўно ня піў)) Не, сапраўды, прачытаў і ўзнікла жаданьне забухаць. Што за хрэнь?)
6
Быхов / Адказаць
13.02.2017 / 22:10
Для Москвы,что первый, что второй , без разницы.У Москвы есть лишь свои колониальные интересы, которые Киркевичу недоступны. О культуре может рассуждать лишь свободный человек, а Киркевич создает историческую глупость.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру