Лідэра незарэгістраванай Беларускай партыі Свабода Сержука Высоцкага выклікаюць у Сьледчае ўпраўленьне па вуліцы Сапёраў.

Сяржук Высоцкі паведаміў Свабодзе, што яму патэлефанавалі і папрасілі прыйсьці без адваката.

Яму паабяцалі, што сустрэча будзе доўжыцца 10-15 хвілін. Супрацоўнікі ўпраўленьня не патлумачылі прычыну выкліку да сьледчага.

Нагадаем, што Сяржук Высоцкі быў затрыманы як падазраваны ў справе выбуху 4 ліпеня і 72 гадзіны правёў у сьледчым ізалятары КДБ. Супрацоўнікі КДБ адпусьцілі яго пасьля допыту.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0